Стагоддзямі складалася
гісторыя нашай малой радзімы, пакідаючы на яе старонках факты і міфы, адкрыцці
і здагадкі, паданні і казкі… Тут нарадзіліся, жылі і тварылі выдатныя асобы,
якія ўнеслі значны ўклад у культурную, грамадскую, палітычную дзейнасць краіны,
рэгіёна, малой радзімы ў розныя гістарычныя перыяды. Сярод іх – народны паэт
Беларусі Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў, былы пракурор рэспублікі і міністр
юстыцыі БССР Іван Дзмітрыевіч Ветраў, дактары навук В.М. Белабешка і Леў
Хацкелевіч Фрэйдлін, дыпламат Павел Яўменавіч Астапенка, выкладчык ваеннай
акадэміі палкоўнік В.Е. Лакіза. Былы дырэктар Саматэвіцкай школы Рыгор
Якаўлевіч Кісялёў быў міністрам асветы БССР. Вядомы імёны кавалераў ордэнаў
Леніна былых механізатара Івана Пятровіча Яленскага і даяркі Веры Ермалаеўны
Мякенькай, кавалера ордэна Дружбы народаў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР,
галоўнага ўрача ўчастковай бальніцы Міхаіла Сямёнавіча Герасічкіна і многіх іншых дзяржаўных дзеячаў,
прадстаўнікоў навукі, медыцыны, асветы і літаратуры.
Астапенка Павел Яўменавіч
Ветраў Іван Дзмітрыевіч
Герасічкін Міхаіл
Сямёнавіч
Гобараў Дзмітрый
Дзмітрыевіч
Жукаў Васіль Патапавіч
Каласоўскі Яўмен Захаравіч
Кісялёў Рыгор Якаўлевіч
Куляшоў Аркадзь
Аляксандравіч
Мякенькая Вера Ермалаеўна
Фрэйдлін Леў Хацкелевіч
Фрэйдліна Рахіль Хацкелеўна
Яленскі Іван Пятровіч
|