Зніклыя вёскі…Гэтая тэма балюча адклікаецца ў
нашых сэрцах. Чаму яны зніклі? Куды падзеліся людзі, якія жылі ў гэтых
вёсках?...
А зніклі вёскі па-рознаму. Адны зніклі самі, не таму, што нешта
памяшала, а таму, што моладзь з’ехала, а старыя пакрыху перасяліліся на
могілкі. Туды, адкуль ніхто і нішто іх ужо не выселіць. Другія вёскі скончылі
свой век ад чарнобыльскага ўздыху. Ёсць такія вёскі і на тэрыторыі нашага
сельскага Савета. Гэта Саматэвічы, Прудок, Кісялёўка, Тарасаўка, Малы Хоцімск,
пасёлак Чырвона-Маскоўскі, Зялёнкавічы (у 1977 годзе былі далучаны да вёскі Саматэвічы).
Жыхары гэтых вёсак былі пераселены ў адзін з новых пасёлкаў, якому, па просьбе
жыхароў в. Саматэвічы, 11 сакавіка 1994 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага
Савета Рэспублікі Беларусь была прысвоена назва Новыя Саматэвічы.
Можа быць, хто-небудзь успомніць пра іх, пра сваю малую радзіму…
Кісялёўка
Прудок
Саматэвічы
Тарасаўка
Хоцімск
Краснамаскоўскі
4 жніўня 2018 года ў аграгарадку Новыя
Саматэвічы быў адкрыты памятны знак вёскам, выселеным і захаваным пасля
Чарнобыльскай катастрофы. Гэта даніна памяці і знак павагі да нашых продкаў,
нашых каранёў.
Літаратура:
1. Кубека, В. Сила притяжения : [создание памятной
стелы в честь погибших в связи с чернобыльской трагедией и о д. Новые
Самотевичи Костюковичского района] / Виктор Кубека // Магілёўскія ведамасці.
— 2018. — 13 ліпеня. — С. 11 : фота |