|
“Ёсць на свеце роднае мястэчка, |
Там
штогод бываюць кiрмашы; |
Мiма школы меленькая рэчка –
|
Без мяне адна плыве ў цішы”. |
|
Аркадзь Куляшоў |
З даўніх часоў (1854 г.) у мястэчку Саматэвічы каля царквы штогод ладзіўся
кірмаш, які праводзіўся на Іллю – 2 жніўня. На кірмаш з’язджаўся народ не
толькі з розных куткоў Беларусі, але і з Чарнігаўшчыны, з Браншчыны. Хто быў
здалёк, выпраўляўся ў дарогу яшчэ ўначы, каб з першымі промнямі сонца прыехаць
у Саматэвічы і выставіць на продаж свой тавар.
Ішоў бойкі гандаль. Тут прадавалі і куплялі жывёлу. Для народных умельцаў
у гэты дзень была добрая магчымасць прадаць свае вырабы: бочкі, кошыкі,
маслабойкі, дзежкі, крышкі, гаршкі, чыгуны з гліны. Карчма гудзела ад гамонак і
спеваў. Моладзі таксама было чым заняць сябе: апроч іншага, тут працавала
карусель.
Шорнікава Алена Сямёнаўна (1944 года нараджэння) успамінае: “Прыблізна з 1947
году, штогод, на Іллю (2 жніўня) да нас прыязджалі гандляры з усіх бакоў.
Машыны і падводы ехалі не толькі з Беларусі, але і з Бранскай вобласці, і з
Рослаўлю, і нават з самога Кіева. Карэспандэнты
з газеты “Савецкая Беларусь” таксама былі.
Пісалі потым пра наш кірмаш у газеце. Чым толькі не гандлявалі на кірмашы! Везлі
ўсё: свіней, авец, хатнюю птушку, посуд гліняны, вопратку, цукеркі на палачцы і
шмат чаго яшчэ. З’язджацца пачыналі ў дзве гадзіны ночы. Месцы
займалі, раскладаліся. Са світаннем пачынаўся гандаль. Мару
ўсіх маладых жанчын таго часу – балоневы плашч – можна
было толькі тут купіць. Людзей жа было “бокам не
апракінуць”. Заўжды ладзіліся канцэрты,
атракцыёны. Працаваў тэатр “Батлейка”. Гасцей весялілі скамарохі на хадулях. Але пачыналі
вяселле толькі тады, калі з палёў працаўнікі прыходзілі, бо па загаду старшыні
калгаса менавіта ў гэты дзень (на Іллю) павінна было пачацца жніво. Раней “ні-ні!”. Абавязкова
зжыналася некалькі палос, а потым машыны спыняліся аж да наступнага дня, і ўсе дружна беглі на кірмаш. Вельмі запомніўся гандаль гармонямі. Гармоні былі на любы густ. А каб
прадаць свой тавар, майстры “рэзалі” на іх з усіх бакоў, і кожны на свой строй. “Тавар ліцом”, як кажуць.
Самае цікавае чакала наперадзе. Людзі, панакупляўшыся дэфіцытаў, разыходзіліся,
і пачыналіся танцы “да ўпаду”. Пад кожным кустом і дрэвам гудзела сваё вяселле з
гармонікам і бубнамі. Дзеці па адных, па другіх пабегаюць і ад усіх гасцінцаў
атрымаюць. Радасці было! Свята працягвалася з ночы і да ночы, “хадзіла ходарам” уся вёска.
Кірмаш на Іллю чакалі і гатаваліся да яго ўвесь год. Ладзіўся кірмаш, пакуль
вёску не перасялілі”.
Сяргей Прымакоў успамінае: “С деревни Вировка с папой, это его малая Родина, всей семьей, пешком
через речушку Свинку по леску на холме к Беседи. Совершенно
не помню, как переправлялись в Хотимск, может на лодке??? и на ярмарку в
Самотевичи. В детстве это казалось огромным расстоянием, аж, кажется, в 20 км. Сколько радости
от кипящей ярмарочной жизни…Неизменный приз на гладком столбе и отчаянные смельчаки,
забиравшиеся за сапоги? Не помню. Не важно, главное – эта ярмарка-праздник в
Самотевичах запомнилась на всю жизнь”.
Ніна Федасенка (Кабаненкава) успамінае: “Я помню
каждый момент базара. Заранее готовились прилавки. Моя бабушка жила возле пекарни и на
постой к ней уже дня за три приезжали и оставляли товар. Спали на полу,
чердаке. А потом уже после базара мы находили монетки, разные красивые фантики
и т.д. Петушки и конфеты – мятные, ароматные стоили пять копеек штука. Даже
шарманщики играли на площади. И петуха доставали”.
У наш час
адбываецца аднаўленне традыцыі вялікага Іллінскага кірмашу, вяртанне яго з
мінулых стагоддзяў у сучасныя Новыя Саматэвічы. Была праведзена этнаграфічная
экспедыцыя па збору матэрыялаў у мясцовых жыхароў вёскі Саматэвічы. І ўжо з 2017
года кірмаш збірае шмат людзей.
Літаратура:
1. На «Ільінскім кірмашы» погуляли от души // Голас Касцюкоўшчыны. — 2022. — 10 жніўня.— С. 8.
2. Некрылова, И. Колорит «Іллінскага кірмашу» / Ирина Некрылова // Голас Касцюкоўшчыны.— 2021.— 4 жніўня.— С. 3.
3. Дробышава, Н.
З любоўю і павагай да мілых сэрцу мясцін : [у аграгарадку Новыя Саматэвічы адбыліся народнае гулянне «Іллінскі кірмаш» і адкрыццё памятнага знака вёскам Касцюковіцкага раёна, выселеным і захаваным пасля чарнобыльскай катастрофы] / Наталля Дробышава // Магілёўскія ведамасці. — 2018. — 14 жніўня. — С. 12 : фота.
4. Крывашэева, В. Вясёлы кірмаш / Вольга Крывашэева // Голас Касцюкоўшчыны.— 2017.— 9 жніўня.— С. 4.
Відыё:
«Іллінскі кірмаш» у аграгарадку Новыя Саматэвічы
2017 год
«Іллінскі кірмаш» у аграгарадку Новыя Саматэвічы
2018 год
«Іллінскі кірмаш» у аграгарадку Новыя Саматэвічы
2019 год |