“Можна смела сказаць, што паэзія Куляшова - духоўная энцыклапедыя яго пакалення”. (П. Панчанка)
“Куляшоўская паэзія дала свайму народу, роднай культуры і літаратуры мастацкія здабыткі вялікай мастацкай дасканаласці і духоўнай,
грамадзянскай значнасці”. (В. Бечык)
“Усё галоўнае, істотнае ў жыцці
краіны і народа станавілася зместам і пафасам паэтычнай творчасці А. Куляшова”. (В. Бечык)
“Імя Аркадзя Куляшова належыць да ліку самых вялікіх імён у шматнацыянальнай савецкай паэзіі - да тых вышынных імён-маякоў, што цягам цэлых дзесяцігоддзяў вызначалі яе ідэйны накірунак і мастацкі ўзровень”. (Н. Гілевіч)
“Сярод тых, чыя творчасць, увасабляючы цэлы этап у літаратурна- эстэтычным развіцці Беларусі, істотна рассунула духоўныя і
мастацкія гарызонты беларускай паэзіі, Аркадзь Куляшоў, бясспрэчна, — самая значная велічыня”. (Н. Гілевіч)
“Сярод тых, хто актыўна ўваходзіў у літаратуру ў сярэдзіне 20-х гадоў, Аркадзь Куляшоў быў
самы малады. Гэта таксама адна з прыкмет таленту. 3 першых выступленняў ён
звярнуў на сябе ўвагу адметнасцю паэтычнага даравання, хоць пачынаў ён таксама, як усе маладнякоўцы таго часу, з агульных дэкларацый. Аднак і ў першых, яшчэ вучнёўскіх
вопытах, былі прыкметы творчай індывідуальнасці”. (Я. Клімуць)
“Творы Аркадзя
Куляшова для многіх з нас - надзённы хлеб, чысты крынічны струмень. Радкі
твораў яго адчуваеш у сэрцы, як сцежку пад нагамі, як неба над сабою”. (М. Ласоўскі)
“Яго творы ваеннага часу - паэма “Сцяг брыгады” і вершы -
паставілі Куляшова ў шэраг першакласных мастакоў савецкай паэзіі”. (Я. Колас)
“Паэма Куляшова
(«Сцяг брыгады») народная ў самым дакладным значэнні гэтага слова: яна паказала
душу народа ў адзін з найбольш адказных і важных момантаў яго гісторыі”. (Рыгор
Бярозкін)
“У паэзіі Куляшова ёсць усё, што неабходна для вялікага мастака, для вялікай паэзіі - і хлеб, і ружа, і дзіцячая ўсмешка, і
прыгажосць жаночага твару... Пакуль у народа ёсць такія паэты, будзе вялікім і сам народ!”. (К. Куліеў)
“Мяккая задуменнасць
і ўнутраная душэўная азоранасць яго верша ўвесь час суправаджаюцца моцнымі,
цвёрдымі, мужнымі інтанацыямі і рытмамі”. (Н. Перкін)
“Тут — той шчаслівы і
рэдкі выпадак, калі яно, паэтава пакаленне, з творчай сталасцю і юнацкай
непасрэднасцю раскрыла, разгарнула свой унутраны свет, паведала
лірычна-пранікліва — то са смуткам, то ўсмешліва, то ў складаным перапляценні
розных настрояў — аб сваім каханні, аб сустрэчах і развітаннях, аб першым
жыццёвым вопыце з яго салодкай самотнасцю і аб радасным адчуванні ўласнай
маладосці”. (В. Бечык)
“Ён быў
першаадкрывальнікам у паэзіі. Таму кожны паэтычны твор Куляшова нараджаўся як
дзіця — абрываючы пупавіну еднасці з папярэднікам”. (В. Куляшова).
Успаміны Алены Сямёнаўны Шорнікавай
Успаміны Буранкова Фёдара Герасімавіча
Успаміны Валянціны Якаўлеўны Федзінай
Успаміны Віктара Галайды
Успаміны Леаніда Левановіча
Успаміны Льва Мінавіча Белянінава
Успаміны Уладзіміра Ламінскага |