|
Па жыцці шляхам праўды прайшоў, |
Цесна
сувязь трымаў ён з народам – |
Дарагі
наш Аркадзь Куляшоў |
З
Касцюкоўшчыны мілае родам. |
Саматэвічы
– родны куток, |
(У
сяле нарадзіўся ён гэтым), |
А
пасля, ты паслухай, браток, |
Стаў
вядомым, народным паэтам… |
|
Леў Белянінаў. |
Аркадзь Аляксандравіч
Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 года ў в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна ў
сям’і вясковых настаўнікаў Аляксандра Мікалаевіча і Кацярыны Фамінічны
Куляшовых. У першы клас Саматэвіцкай сямігадовай школы Аркадзь пайшоў,
калі яму не споўнілася яшчэ і шасці гадоў. Пасля заканчэння сямігодкі ў 1928
годзе Аркадзь Куляшоў паступае ў
Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, дзе правучыўся да 1931года. Потым працягваў вучобу на літаратурным факультэце Беларускага
вышэйшага педагагічнага інстытута. З 1933 па 1941 гады Аркадзь Куляшоў працаваў
ў рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў, на Беларускім радыё,
літаратурным кансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў
БССР. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Аркадзь Куляшоў знаходзіўся ў
Савецкай Арміі, супрацоўнічаў у армейскім друку. Пасля вайны некаторы час
рэдагаваў газету “ЛіМ”, працаваў загадчыкам сцэнарнага аддзела на кінастудыі “Беларусьфільм”.
У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVI сесіі Генеральнай Асамблеі
ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ( 1947-1978).
Паэт пакінуў багатую творчую спадчыну. Першыя вершы Аркадзя Куляшова
з’явіліся ў друку ў 1926 г. У Клімавіцкай акруговай газеце “Наш працаўнік” пад
псеўданімам Аркадзь Дуда апублікаваны верш “Ты мой брат”. Твор з’яўляецца
літаратурным дэбютам А. Куляшова. У 1930 г. выйшаў першы зборнік вершаў
“Росквіт зямлі”. Былі выдадзены кнігі паэзіі “Па песню, па сонца!..”, “Медзі
дождж” (1932), паэмы “Аманал” (1933), “Гарбун” (1935); зб. “Мы жывём на
граніцы” (1938), “У зялёнай дуброве” (1940), “Добры чалавек” і паэма “Баранаў
Васіль” (1941), паэма “Сцяг брыгады” (1942); зб. “На сотай вярсце” і паэма
“Прыгоды цымбал” (1945); зб. “Вершы” (1947), паэмы “Простыя людзі” (1949),
“Новае рэчышча” (1948) і многія іншыя. У
1976 г. пабачыла свет апошняя кніга паэта “Хуткасць”.
На працягу ўсёй сваёй творчасці паэт таленавіта і многа перакладаў.
Куляшоў-перакладчык тонка адчуваў індывідуальнае майстэрства кожнага з тых
аўтараў , чые творы цудоўна загучалі на беларускай мове. Гэта паэма А.Пушкіна
“Цыганы” ( 1937) і раман у вершах “Яўгеній Анегін” (1949), паэма А.Парніса
“Сказанне пра Белаяніса” (1959), “Выбраная паэзія” М.Лермантава (1969), паэма
“Энеіда” І. Катлярэўскага (1969), “Спеў аб Гаяваце” Г. Лангфела (1969), зборнік
вершаў К. Куліева “Кніга зямлі” (1974), “Выбранае” С.Ясеніна (з Р.Барадуліным, 1976),
асобныя творы Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А.
Пракоф’ева, М. Рыльскага, А. Малышкі, М. Нагнібеды, Р. Гамзатава і інш.
Аркадзь Куляшоў – сааўтар сцэнарыяў фільмаў “Чырвонае лісце”, “Першыя
выпрабаванні”, “Запомнім гэты дзень”.
Пра Куляшова створаны дакументальныя фільмы “Край крынічны”, “І кружыцца
планета Куляшова” і інш.
Аркадзь Куляшоў – член СП СССР (з 1934г.), народны паэт БССР (1968),
заслужаны работнік культуры Украінскай ССР (1973), двойчы лаўрэат Дзяржаўнай
прэміі СССР: за паэму “Сцяг брыгады” (1946), паэму “Новае рэчышча” (1949),
лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1970) за пераклады вершаў і паэм,
лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна,
ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і многімі
іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Памёр Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў 4 лютага 1978 года ў Нясвіжы. |