Кнігі
 |
Пісьмянкоў, А. Не знікай : выбранае / Алесь
Пісьмянкоў. — Мінск : Рэдакцыя газеты "Звязда", 2012. — 295 с.
"Не знікай" — так звычайна казаў на
развітанне сваім сябрам Алесь Пісьмянкоў. I гэтыя словы гучалі як просьба, як
своеасаблівы наказ, як спадзяванне на будучыя сустрэчы.
"Не знікай" — так называецца кніга
выбраных твораў, у якую ўвайшлі вершы і эсэ з кніг, выдадзеных пры жыцці паэта,
і яго пасмяротнага зборніка "Думаць вершы...".
Шчырыя, пранікнёныя,
светлыя і празрыстыя, як росы ў травах на прыбяседскім Пісьмянковым Лузе, радкі
паэта не зніклі. Яны па-ранейшаму знаходзяць водгук у сэрцах удзячных чытачоў.
Жыццё Алеся Пісьмянкова, якое заўчасна абарвалася ў 47 гадоў, сягоння доўжыцца
ў яго творах.
|
 |
Пісьмянкоў, А. Я не памру, пакуль люблю : выбранае /
Алесь Пісьмянкоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 319 с. — (Беларуская
паэзія ХХ стагоддзя).
У лірыцы Алеся Пісьмянкова рэаліі сённяшняга жыцця
цесна пераплецены з рэаліямі мінулага. Яго лірычны герой часта звяртаецца да
духоўнага вопыту продкаў. Разам з імі шукае адказы на адвечныя пытанні. Вершам
паэта характэрны прачулы лірызм і шчырасць інтанацыі.
Гэтую кнігу склалі лепшыя вершы са зборнікаў
"Белы Камень", "Чытаю зоры", "Планіда" і інш.
|
 |
Пісьмянкоў, А. Думаць вершы... : вершы, эсэ, успаміны
/ Алесь Пісьмянкоў ; [уклад. В. Шніпа]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. —
216 с. : здымкі.
Алесь Пісьмянкоў (1957–2004) – адзін з самых яркіх
паэтаў, што прыйшлі ў літаратуру ў 70-я гады мінулага стагоддзя. На жаль, кніга
"Думаць вершы..." – апошняя кніга, якую напісаў паэт. У яе ўвайшлі
літаратурныя эсэ пра пісьменнікаў і вершы, якія яшчэ раз пацвярджаюць, якім
цудоўным паэтам і чалавекам быў Алесь Пісьмянкоў.
У раздзеле "Не знікай..." змешчаны
ўспаміны пра самога аўтара.
|
 |
Пісьмянкоў, А. Вершы / Алесь Пісьмянкоў. — Мінск :
Мастацкая літаратура, 1997. — 126 с. : іл.
У зборнік "Вершы" Алеся Пісьмянкова
ўвайшлі творы, напісаныя ў сярэдзіне 90-х гг.
У вераб'іную ноч паэт сніць салаўіную раніцу і сцвярджае, што вялікі грэх не
быць творцам, калі ўсё перапоўнена прагай кахання.
* * *
Вершы могуць здарацца,
Вершы могуць прысніцца,
Могуць плакаць, смяяцца,
Крычаць і маліцца.
Вершы могуць забыцца,
У куточак забіцца,
Замаўчаць, затаіцца,
Каб аднойчы адбыцца.
I – збыцца.
|
 |
Пісьмянкоў, А. Белы камень : вершы / Алесь
Пісьмянкоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. — 47 с. — (Першая кніга
паэта).
У кнігу ўвайшлі вершы, у якіх апяваецца вернасць
Радзіме, хараство роднай прыроды, чысціня кахання.
Для творчай манеры А. Пісьмянкова характэрныя прачулы лірызм, непасрэднасць і
шчырасць паэтычнай інтанацыі.
Паэт
Ён ранкам падкову
знайшоў у расе,
шчасліўчык,
адораны лёсам,
і кожны падумаў:
дамоў панясе!
А ён – шпурлянуў у нябёсы:
"Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе!"
|
 |
Пісьмянкоў, А. Журавель над студняй : вершы / Алесь
Пісьмянкоў. — Мінск : Красіка-прынт, 1998. — 139 с.
Кнігу складаюць вершы, напісаныя ў розныя гады.
Амаль усе яны прысвечаны Магілёўшчыне, Касцюковіцкаму краю, адкуль родам паэт.
Радзіма, наша спадчына, надзённыя клопаты сучаснікаў – галоўныя тэмы вершаў
Алеся Пісьмянкова. I ў лірычных вершах паэт імкнецца прыглядзецца да таго, чым
жыве Беларусь, прыслухацца да людзей.
Землякі
...А тут усё проста
І ўсё чалавечна.
Радзіны і ксціны, Сябрыны, Як вечна.
Паліны й Куліны Сямёны й Мацеі
Без мараў Пра вечнасць
Адвечнае сеюць.
|
 |
Пісьмянкоў, А. У. Планіда : вершы / Алесь
Пісьмянкоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — 110 с.
У вершах паэта рэаліі сённяшняга жыцця цесна
пераплецены з рэаліямі мінулага. Як і ў папярэдніх кніжках, лірычны герой Алеся
Пісьмянкова часта звяртаецца да духоўнага вопыту продкаў: мужнага воя, шчырага
сейбіта, мудрага летапісца, вязня ГУЛАГа... Разам з імі шукае адказы на
адвечныя пытанні, ён трывожыцца і непакоіцца, ён кахае і спадзяецца.
Візітоўка
I я візітоўку сабе закажу,
На здзіўленне гасцей ганаровых,
Два радкі я на ёй напішу:
Перакладчык з мовы дажджу
На родную мову.
|
 |
Пісьмянкоў, А. Чытаю зоры : лірыка / Алесь
Пісьмянкоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1988. — 87 с.
У сваіх вершах аўтар уважлівы да самых розных праяў
нашага часу. Асэнсаваць час і сябе ў часе паэту дапамагае гісторыя. На
старонках кнігі чытач пачуе галасы Вялікага князя Вітаўта, мужага воя Якава
Палачаніна, кабзара Астапа Верасая...
* * *
Адна іх маці радзіла –
Грэла сваім бяссоннем.
Адна іх зямля насіла,
Адно ім свяціла сонца.
Адно ім свяціла сонца!
Адна гадавала хата:
Адзін узяў меч абаронцы,
Другі ўзяў сякеру ката.
|
|
 |
Пісьмянкоў, А. Мы з братам : вершы і казкі : [для
дашкольнага ўзросту] / Алесь Пісьмынкоў ; мастак Л. С. Рыжыкава. — Мінск :
Мастацкая літаратуры, 2003. — 63 с. : малюнкі.
Кніжку склалі вясёлыя і дасціпныя вершы, у якіх з
уласцівым паэту лаканізмам і ў той жа час вобразна адлюстроўваецца свет
дзіцячай фантазіі і чароўнага ўспрыняцця навакольнага жыцця.
Рыбак
Наш Максім рыбак заўзяты,
Печкуроў лавіць аматар.
Для яго рыбалка – свята:
Чарвякоў капае... тата.
|
 |
Пісьмянкоў, А. Заўзятары : вершы, казка : [для
дашкольнага ўзросту] / Алесь Пісьмянкоў ; мастак В. Сакалова. — Мінск :
Юнацтва, 1993. — 31 с. : малюнкі.
В сборник поэта включены весёлые, занимательные
стихи для самых маленьких. Они написаны живо, образно, с хорошим знанием
детской психологии. Заинтересуют юных читателей стихи про озорных, непоседливых
мальчишек Савку и Гришку, про заядлого рыбака Максима, про хитрого разбойника
лиса и др.
Кот і дог
Трэба ваша дапамога:
памірыць ката і дога.
Калі я з катом жартую –
ганарысты дог лютуе,
калі я гуляю з догам –
кот выходіць на дарогу.
|
 |
Пісьмянкоў, А. Ласуны-веселуны : вершы : [для
дашкольнага ўзросту] / Алесь Пісьмянкоў ; мастак А. Лось. — Мінск : Юнацтва,
1997. — 32 с. : малюнкі.
Малінавыя сны
Ні Алешка, ні Максім
Не баяцца лютых зім.
Ад прастуды, ад ангіны
У іх ёсць збанок малінаў.
Мама кажа: "Да вясны
Ў іх малінавыя сны".
|
 |
Пісьмянкоў, А. Бабчыны дранікі : вершы : [для
дашкольнага ўзросту] / Алесь Пісьмянкоў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — 22 с. : малюнкі.
Бaбкa ўcтaлa paнeнькa, дa cвятлa,
I гapaчыx дpaнiкaў нaпяклa.
Дpaнiкaў-бyльбянiкaў – смaкaты,
Дpaнiкaў-бyльбянiкaў зaлaтыx…
|
 |
Пісьмянкоў, А.Чаму
вожык не стрыжэцца? : вершы : [для дашкольнага ўзросту] / Алесь Пісьмянкоў ;
мастак А. Сакалоўская. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. — 18 с. : малюнкі.
Вожык сцеражэцца
I зімой і летам.
Можа, й не стрыжэцца
Ён з нагоды гэтай,
Бо ў яго суседка
Ліска Лізаветка,
А ў хітрыцы ліскі
Воўк сваяк найблізкі
|
|
 |
Зэкаў, А. Алесь : згадкі, пераклады, пародыі :
[успаміны пра Алеся Пісьмянкова] / Анатоль Зэкаў. — Мінск : Народная кніга,
2007. — 48 с.
Алесь Пісьмянкоў пакінуў гэты свет 23 красавіка 2004
года, назаўсёды застаўся 47-гадовым.
Успаміны Анатоля Зэкава, яго сябра і намесніка па
часопісе "Вожык", узнаўляюць некаторыя эпізоды з жыцця Алеся
Пісьмянкова. Такім быў гэты светлы чалавек. Светлы, як і яго кранальныя вершы.
Асобныя з іх Анатоль Зэкаў пераўвасобіў па-руску, сёе-тое паспрабаваў
спарадыраваць. I таксама ўключыў у кнігу, праілюстраваную да таго ж
фотаздымкамі з асабістага архіва.
|
 |
Патапенка, В. Шлях бярозамі значаны : успаміны, эсэ,
апавяданні : [успаміны пра А. Пісьмянкова] / Віктар Патапенка. — Мінск :
Выдавец В. Хурсік, 2007. — 217 с.
У апавяданнях, успамінах, эсэ Віктара Патапенкі
расказваецца пра Алеся Пісьмянкова – выдатнага Паэта і Чалавека, які пакінуў у
прыгожым пісьменстве лаканічна-прачулыя, напоўненыя філасофскай ёмістасцю,
светлыя вобразы Бацькаўшчыны і яе насельнікаў.
Аўтар кнігі вядзе чытача тымі сцяжынамі, якія некалі
вывелі паэта на шырокі, высаджаны бярозамі, Белы Шлях, знаёміць з яго славутымі
землякамі, апісвае любыя яму касцюковіцкія краявіды, зазірае ў глыбіню даўніны,
адкуль ён клікаў у вершаваныя радкі сваіх продкаў-радзімічаў.
|
|