Зніклыя вёскі…Гэтая тэма балюча адклікаецца ў нашых сэрцах. Чаму яны зніклі? Куды падзеліся людзі, якія жылі ў гэтых вёсках?...

А зніклі вёскі па-рознаму. Адны зніклі самі, не таму, што нешта памяшала, а таму, што моладзь з’ехала, а старыя пакрыху перасяліліся на могілкі. Туды, адкуль ніхто і нішто іх ужо не выселіць. Другія вёскі скончылі свой век ад чарнобыльскага ўздыху. Ёсць такія вёскі і на тэрыторыі нашага сельскага Савета. Гэта Саматэвічы, Прудок, Кісялёўка, Тарасаўка, Малы Хоцімск, пасёлак Чырвона-Маскоўскі, Зялёнкавічы (у 1977 годзе былі далучаны да вёскі Саматэвічы). Жыхары гэтых вёсак былі пераселены ў адзін з новых пасёлкаў, якому, па просьбе жыхароў в. Саматэвічы, 11 сакавіка 1994 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь была прысвоена назва Новыя Саматэвічы.

Можа быць, хто-небудзь успомніць пра іх, пра сваю малую радзіму…

Кісялёўка

Прудок

Саматэвічы

Тарасаўка

Хоцімск

Краснамаскоўскі

4 жніўня 2018 года ў аграгарадку Новыя Саматэвічы быў адкрыты памятны знак вёскам, выселеным і захаваным пасля Чарнобыльскай катастрофы. Гэта даніна памяці і знак павагі да нашых продкаў, нашых каранёў.