Версия для слабовидящих
Костюковичская библиотечная сеть

Государственное учреждение культуры
"Библиотечная сеть
Костюковичского района"
«Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы.» (Францыск Скарына)
lib-kost.mogilev.by
kostbibl@mogilev.by

 

27 мая ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў адбылісь «Пісьмянкоўскія паэтычныя чытанні», ў якіх узялі ўдзел паэты-землякі: член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член міжнароднай грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтва» Тамара Мітрафанаўна Ляліхава, паэт-зямляк,  кампазітар, вынаходнік, заслужаны рацыяналізатар Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхайлавіч Бардоўскі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталля Пятроўна Азаранка, паэт Леў Мінавіч Белянінаў, ветэран бібліятэчнай справы, у якой нядаўна выйшла ў свет кніжка «Жыві, зямелька родная», Марыя Паўлаўна Пуцята.

На чытаннях былі падведзены вынікі раеннага конкурса паэзіі «Душа паэзіяй поўная» і ўзнагароджаны пераможцы.

Дыпломамі ўдзельнікаў узнагароджаны Кірыл Усаў (СШ №2), Уладзіслаў Мартыненка (аг. Новыя Саматэвічы), Юлія Мудрагелава (раенная гімназія). Дыпломамі 3-й ступені ўзнагароджаны Крысціна Шарапэнда (СШ №4), Вікторыя Сідарэнка (Тупічына), Таццяна Самусенка (раенная гімназія). Дыпломамі 2-й ступені ўзнагароджаны Мікіта Азаранка (СШ №4), Кацярына Бурдзялева (СШ №1) і Дар’я Мысліўцова (раенная гімназія). Дыпломамі 1-й ступені ва ўзроставай катэгорыі 13-18 год узнагароджаны Віктар Зарэцкі (раенная гімназія) і Раман Валодчанка (СШ №4). Ва ўзроставай катэгорыі 25-30 год – Ганна Емяльяненка, студэнтка 5 курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Пераможцы конкурса чыталі свае вершы, уважліва слухалі выступленні ганаровых гасцей, у якіх, сапраўды, ёсць чаму павучыцца. Бо ў сваіх творах яны ўспяваюць родную зямлю, вучаць любіць і берагчы яе.

 

 


_______________________________________________________________________________________________________

КОНТАКТЫ

НАШ АДРЕС

СОЦИАЛЬНЫЕ СЕТИ

8 (02245) 23-778
8 (02245) 23-144
kostbibl@mogilev.by
kostbibl@kost.by

ул. Зиньковича, д.28
г.Костюковичи
213654
Республика Беларусь

 

_______________________________________________________________________________________________________

Государственное учреждение культуры "Библиотечная сеть Костюковичского района"